Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Глыбокім прайшоў таемны зьезд расейскіх нацыяналістаў


Глыбокае

Глыбокае

Пра гэта агенцыіі Interfax паведаміў Дзьмітрый Дзёмушкін, лідэр руху «Русские». На зьезьдзе яго абралі старшынём аргкамітэту новай партыі, якую прыхільнікі зьбіраюцца бліжэйшым часам зарэгістраваць.

Дакумэнты будуць пададзеныя ў расейскае міністэрства юстыцыі. Паводле Дзёмушкіна, у зьезьдзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі нацыяналістычных рухаў "Памяць«і «Нацыянальная сацыялістычная ініцыятыва», дэлегаты зьехаліся з Санкт-Пецярбургу, Масквы, Вяткі, іншых рэгіёнаў Расейскай Фэдэрацыі. А ў якасьці іназіральнікаў прысутнічалі лідэры беларускіх арганізацый правага кірунку.

Як зазначыў Дзёмушкін, зьезд было вырашана праводзіць у Беларусі, бо на расейскай тэрыторыі яго маглі сарваць.

Дзьмітрый Дзёмушкін на «Рускім маршы» ў маскоўскім Любліно.

Дзьмітрый Дзёмушкін на «Рускім маршы» ў маскоўскім Любліно.


Жыхары Глыбокага даведаліся пра гэтую падзею толькі зь інтэрнэту.

«Ніякіх адзнакаў таго, што ў горадзе праходзіў зьезд расейскіх нацыяналістаў, няма і цягам дня не было. Ня бачылі ні транспарантаў, ні нават улётак ці налепак. Відавочна, прыежджыя з Расеі не хацелі афішаваць тут сваю імпрэзу», — апавёў глыбоцкі актывіст Зьміцер Лупач.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG