Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргею Каваленку перадалі лекі


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

Алена Каваленка паведаміла, што яе мужу перадалі ў шпіталь лекі для падтрыманьня пячонкі ды іншых унутраных органаў пасьля працяглай галадоўкі.

Сяргей Каваленка болей за тыдзень знаходзіцца на абсьледаваньні ў псыхіятрычным шпіталі ў Навінках. Жонка вязьня мяркуе, што яго могуць абсьледаваць раней чым за 24 дні, як казалі спачатку:

«Мяне гэта вельмі непакоіць. Калі ён пасьля „Навінак“ зноў трапіць у „Віцьбу-3“, маючы на ўвазе той нэгатыўны досьвед, які ў яго там быў, ён можа зноў пачаць галадоўку. Гэта мяне непакоіць».

Сяргей Каваленка пры нядаўняй сустрэчы з жонкай апавёў пра спробы з боку адміністрацыі калёніі «Віцьба-3» аказаць на яго ціск празь зьнявагу ягонай годнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG