Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавая бойка заўзятараў у Кобрыні


У Кобрыні на мясцовым стадыёне, дзе праходзіць матч паміж футбольнымі клюбамі «Бяроза-2010» і «Гарадзея» адбылася масавая бойка футбольных заўзятараў.

Прыкладна на 10-й хвіліне матчу фанаты каманды «Бяроза-2010» з крыкамі «Антыфа!» прайшлі па бегавой дарожцы поля міма трыбуны заўзятараў каманды суперніка. Яны былі атакаваныя фанатамі з Кобрыня, перадае БелаПАН.

Бойка, якая адбывалася на бегавой дарожцы стадыёна проста насупраць варот, доўжылася некалькі хвілін. У пабоішчы ўдзельнічала каля паўсотні чалавек.

Судзьдзя вымушаны быў спыніць матч. Дзьве-тры хвіліны спатрэбілася супрацоўнікам міліцыі, каб разьвесьці ўдзельнікаў бойкі. У некаторых заўзятараў ў кроў разьбітыя твары. У затрыманьні ўдзельнічалі ад 20 да 30 міліцыянтаў.

Адразу пасьля затрыманьня фанатаў гульня аднавілася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG