Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: улады не дазволілі чарньбыльскі пікет


Аляксандра Васілевіч
Аляксандра Васілевіч

Пра гэта старшыні гарадзкой арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч паведаміў участковы.

Ён таксама папярэдзіў актывістку аб адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Сябры АГП у Горадні падавалі заяўку на правядзеньне пікету 26 красавіка.

«Цікава, што ў нашай краіне міліцыя даведаецца пра рашэньне гарвыканкаму аб забароне пікету раней за саміх заяўнікаў. Прычым прыходзяць раптоўна, каб неадкладна ўзяць падпіску аб адміністрацыйных наступствах за магчымае парушэньне заканадаўства. Гэта недапушчальна ў прававой дзяржаве. Я не разумею, чаму гарвыканкам забараніў правядзеньне мерапрыемства, прысьвечанага гадавіне аварыі на ЧАЭС, бо гэта агульнанацыянальная трагедыя. І тут ня важна, хто праводзіць акцыю. А важны сам факт таго, што людзі даносяць гэтую інфармацыю да грамадзянаў», — сказала сайту ucpb.org Аляксандра Васілевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG