Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзнагародзіў памілаванага Бароўскага


Аляксандар Бароўскі, фота з сайту МАЗу.

Аляксандар Бароўскі, фота з сайту МАЗу.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны генэральнага дырэктара «БелаўтаМАЗа» — генэральнага дырэктара «Менскага аўтамабільнага заводу» Аляксандра Бароўскага.

Адпаведны дакумэнт Лукашэнка падпісаў 19 красавіка, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

У 2009 годзе Лукашэнка прызначыў Бароўскага дырэктарам Менскага аўтамабільнага заводу. У 2008 годзе былы кіраўнік канцэрну «Белнафтахім» быў асуджаны да пяці гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму. Суд прызнаў яго вінаватым у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Паводле прысуду, Бароўскаму было забаронена займаць адказныя пасады цягам 3 гадоў. Праз 9 месяцаў пасьля суду Бароўскі быў памілаваны Лукашэнкам.
XS
SM
MD
LG