Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на суботніку будуе аквапарк


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка бярэ ўдзел у суботніку на будаўніцтве аквапарку ў Менску.


На аб’екце таксама працуюць брыгады пад кіраўніцтвам кіраўніка адміністрацыі і кіраўніка справамі прэзыдэнта, а таксама гульцоў хакейнай каманды кіраўніка дзяржавы.

Будаўніцтва аквапарку плянуецца завяршыць у 2013 годзе, перадае БЕЛТА.

Палова заробленых на суботніку грошай будзе накіравана на падрыхтоўку аздараўленчых летнікаў, у тым ліку на разьвіцьцё і ўмацаваньне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, другая палова — на ўзьвядзеньне новага будынку музэю Вялікай Айчыннай вайны ў Менску і стварэньне яго экспазыцыі. Плянуецца, што на суботніку ў краіне будзе зароблена амаль 35 мільярдаў рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG