Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ЭЗ вернецца да беларускага пытаньня


Падчас пасяджэньня Рады міністраў замежных спраў Эўразьвязу, якое пройдзе ў Люксэмбургу 23 красавіка, заплянаваны «кароткі абмен меркаваньнямі» па сытуацыі ў Беларусі.

Таксама будзе абмеркаваная сытуацыя ў Аргентыне, Конга, Лібіі й Сурынаме.

16 красавіка літоўскі міністар замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў пажаданьне абмеркаваць у Радзе ЭЗ сытуацыю зь беларускімі палітзьняволенымі, якіх, як ён лічыць, улады павінны ня толькі памілаваць, але і рэабілітаваць, «а ня проста памілаваць і не рэабілітаваць, утрымліваючы чалавека на кручку».

Паводле беларускіх праваабаронцаў, у вязьніцах застаюцца яшчэ 13 палітзьняволеных.

6 красавіка кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей заявіў, што ўлады Беларусі гатовыя да аднаўленьня дыялёгу з Эўразьвязам, але маюць намер дачакацца чарговага рашэньня Рады ЭЗ па беларускім пытаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG