Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супярэчлівыя зьвесткі пра колькасьць ахвяраў у Пакістане


Пасажырскі самалёт, які разьбіўся сёньня непадалёку ад сталіцы Пакістану Ісламабаду, спрычыніў пажар, у выніку якога згарэлі 10 будынкаў, паведамляе пакістанская служба Радыё Свабода са спасылкай на мясцовыя СМІ.

Зь відэакадраў месца катастрофы выглядае, што самалёт упаў у забудаванай, магчыма – жылой зоне.

Інтэрфакс, са спасылкай на гішпанскае агенцтва EFE, перадае словы прадстаўніка мясцовай Управы дзяржаўнай авіяцыі Ажмала Алі, які заявіў, што загінулі 11 жыхароў дамоў, на якія ўпаў самалёт.

Кіраўнік паліцыі Ісламабаду Бані Ямін, аднак, сьцьвярджае, што паводле яго інфармацыі, загінулых на зямлі ў выніку аварыі не было.

Паводле апошніх зьвестак, ніхто з 118 пасажыраў і 9 чалавек каманды, якія знаходзіліся на борце самалёта, ня выжыў.

Боінг-737 мясцовай авіякампаніі «Бходжа Эйр» зваліўся ў раёне вёскі Хусайн-Абад пад Ісламабадам.

Пасьля падзеньня самалёт загарэўся і быў цалкам зьнішчаны агнём, паведамляе прадстаўнік паліцэйскай службы выратаваньня.

Авіяляйнэр накіроўваўся з Карачы ў Ісламабад. Надвор'е было дрэннае.
На месцы авіякатастрофы працуюць ратавальнікі і пажарныя.
XS
SM
MD
LG