Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Да першага туру нядзельных прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі амаль чвэрць французаў (23%) ня вызначыліся са сваім кандыдатам. Але голас 6-8 мільёнаў нявызначаных выбаршчыкаў можа стаць вырашальным, – піша «Le Figaro»:

«Прымаючы да ўвагі вынікі апытаньняў, паводле якіх у першым туры перамогуць дзейны прэзыдэнт Нікаля Сарказі і сацыяліст Франсуа Аланд, можна чакаць і іншых вынікаў у дзень выбараў».

Апытаньне 16-17 красавіка паказвае, што ў першым туры Сарказі і Аланд ідуць рука аб руку: кожнаму зь іх прыпадае 27,5 адсотка галасоў рэспандэнтаў. На трэцім месцы знаходзіцца кіраўнічка правага Нацыянальнага фронту Марын Ле Пэн (16 адсоткаў).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG