Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першымі вернуцца амбасадары Польшчы і ЭЗ


Інтэрнэтнае выданьне EUobserver, cпасылаючыся на высокапастаўленую крыніцу ў Эўразьвязе, паведамляе, што ў Менск першымі вернуцца амбасадары Польшчы і ЭЗ

Гэта мае наступіць, паводле выданьня, на пачатку наступнага тыдня. Іншыя амбасадары краінаў ЭЗ маюць вярнуцца пазьней.

Менск прапанаваў паслам Эўразьвязу і Польшчы (Майры Мора і Лешку Шарэпку) «выехаць у свае сталіцы для кансультацый» пасьля лютаўскага рашэньня ЭЗ пра пашырэньне санкцый адносна Беларусі. Аднак на знак салідарнасьці зь Менску зьехалі ўсе эўразьвязаўскія паслы. Менск адклікаў для кансультацый пастаяннага прадстаўніка пры Эўразьвязе Андрэя Еўдачэнку і пасла ў Польшчы Віктара Гайсёнка. Кіраўнік Беларусі пазьней заяўляў пра выбарачны падыход да вяртаньня паслоў, аднак Эўразьвяз паставіў умовай: вяртацца ўсім разам. Гэты падыход не выключае тактычнага кроку – хай першымі вернуцца тыя, каго першымі выслалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG