Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каштоўны гістарычны досьвед, незасвоены сёньня. Супольны праект з рэдакцыяй часопіса “Спадчына”.

24.07.1997. Радыёрэха часопісу “Спадчына”. Прэзэнтацыя перадачы
Аўтар: Вячаслаў Ракіцкі
Удзельнік: Вінцук Вячорка



31.07.1997. Агляд “Неабжытай спадчыны”, прымеркаваны да рубрыкі “Дзень Волі”
Аўтар: Вінцук Вячорка
Удзельнікі: Вінцук Вячорка, Сяргей Шупа



7.08.1997. Радыёвэрсія паэмы “Залесьсе” Аляксандра Ходзькі
Аўтар: Вячаслаў Ракіцкі
Чытае: Алена Радкевіч



14.08.1997. Анонс публікацыі Вацлава Пануцэвіча “Асновы новае дэмакрацыі”
Аўтар: Вінцук Вячорка
Чытае: Багдан Андрусышын



21.08.1997. Малавядомыя старонкі жыцьця і творчасьці Леапольда Родзевіча – пісьменьніка, паэта, драматурга, публіцыста, арганізатара тэатральнай справы, палітыка
Аўтар: Вячаслаў Ракіцкі
Удзельнік: Арсень Ліс
Чытаюць: Сяргей Шупа, Багдан Андрусышын



28.08.1997. Гутарка пра дасьледаваньне Юркі Віцьбіча пра Вялейскае антыбальшавіцкае паўстаньне
Аўтар: Вінцук Вячорка.
Чытае: Аляксандар Лукашук



11.09.1997. Перадача прысьвечана падзеям 17 верасьня 1939 г., калі адбылося тэрытарыяльнае злучэньне пад адной уладай усходніх і заходніх беларускіх земляў
Аўтар: Вінцук Вячорка
Удзельнік: Віктар Астрога



18.09.1997. Гаворка пра публікацыю Ўладзімера Ляхоўскага “Патрыярх Ціхан і Беларуская Народная Рэспубліка”. Ліставаньне ўраду БНР і патрыярха расейскае праваслаўнай царквы Ціхана
Аўтар: Вінцук Вячорка
Удзельнік: Анатоль Сідарэвіч
Чытае: Алена Ціхановіч



25.09.1997. Беларускае казацтва
Аўтар: Вінцук Вячорка
Удзельнік: Генадзь Сагановіч
Чытае: Сяргей Шупа



2.10.1997. Беларускі незалежніцкі рух – Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя
Аўтар: Вінцук Вячорка
Удзельнік: Зянон Пазьняк
Чытае: Сяржук Сокалаў


***
XS
SM
MD
LG