Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН прапануе дапамогу беларускім уладам


Офіс вярхоўнага прадстаўніка камітэту ААН у правах чалавека ў Жэнэве распаўсюдзіў прэс-рэліз з нагоды лёсу беларускіх палітвязьняў.

Вітаючы вызваленьне з турмы двух апазыцыйных лідараў, камітэт ААН заклікае беларускія ўлады пачаць працэс дыялёгу з апазыцыяй і без усялякіх умоваў вызваліць астатніх вязьняў, якія адбываюць сваё пакараньне за рэалізацыю фундамэнтальных правоў чалавека.

Як адзначаецца ў заяве, многія з гэтых людзей былі зьняволеныя за свой удзел у мірнай пасьлявыбарчай дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году, якая была разагнаная міліцыяй і спэцназам. У выніку каля 40 лідараў і актывістаў былі прысуджаныя да зьняволеньня, у тым ліку Андрэй Саньнікаў —да пяці, а Зьміцер Бандарэнка — двух гадоў. Абодва выйшлі на волю ў мінулыя выходныя. Да імёнаў вязьняў Плошчы, што яшчэ застаюцца ў зьняволеньні, камітэт ААН дадае і імёны Сяргея Каваленкі і Алеся Бяляцкага і патрабуе іх вызваленьня.

Камітэт ААН у правах чалавека заклікае беларускія ўлады прыняць неабходныя крокі, каб праваабаронцы і журналісты маглі выконваць сваю працу без запалохваньняў, перашкодаў і ціску. Праваабарончы орган ААН таксама прапануе сваю дапамогу ўладам Беларусі ў забесьпячэньні грамадзянскіх і палітычных правоў беларускага народа .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG