Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлап: 150 мільёнаў хацелі б пераехаць жыць у ЗША


З апытаньня сусьветнай сацыялягічнай службы Гэлап вынікае, што 13% дарослых жыхароў плянэты (640 мільёнаў чалавек) хацелі б пакінуць сваю краіну і жыць у іншай.

Каля 150 мільёнаў (гэта значыць, 23% патэнцыйных мігрантаў) хацелі б пасяліцца ў ЗША. Іншыя пажаданыя краіны для пасяленьня: Вялікабрытанія (45 мільёнаў чалавек), Канада (42 мільёны), Францыя (32 мільёны), Савудаўская Арабія (31 мільён), Аўстралія (26 мільёнаў), Нямеччына (26 мільёнаў), Гішпанія (25 мільёнаў).

Сваё апытаньне служба Гэлап правяла ў 2009-2011 гг. Сярод больш чым 450 тысячаў чалавек у 151 краіне (у гэтых краінах жыве 97% насельніцтва сьвету).

У іншым апытаньні, праведзеным у 2011 годзе ў больш чым 130 краінах, сацыёлягі Гэлапа высьвятлялі, якая краіна зь пяці — ЗША, Кітай, Расея, Вялікабрытанія, Нямеччына — успрымаецца як сусьветны лідэр. Станоўчую ацэнку сусьветнаму лідэрству Нямеччыны далі 47% апытаных, ЗША — 46%, Вялікабрытаніі — 40%, Расеі — 32%, Кітаю — 28%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG