Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Палуян ня згодны з ацэнкай Усясьветнага банку


Міністар па падатках і зборах Беларусі Ўладзімер Палуян не пагадзіўся з ацэнкай Усясьветнага банку падатковай сыстэмы Беларусі, якая была дадзена ў дасьледаваньні Doing business-2012.

«У дасьледаваньні Doing business-2012 мы ўзьняліся на 27 пазыцый, аднак 156-я пазыцыя — гэта ня тое, да чаго мы імкнемся. Акрамя таго, на нашу думку, гэтая ацэнка не адлюстроўвае фактычнага стану нашай падатковай сыстэмы», — заявіў міністар на навукова-практычнай канфэрэнцыі «Падатковае заканадаўства-2012: першыя камэнтары», якая праходзіць сёньня ў Менску.

Уладзімер Палуян адзначыў, што ў дасьледаваньні Ўсясьветнага банку паказана, што беларускія плацельшчыкі ажыцьцяўляюць 18 падатковых плацяжоў, з якіх 12 зьяўляюцца плацяжамі па абавязковым страхаваньні. Яны марнуюць на гэта 654 гадзіны ў год. У той жа час ва Ўкраіне плацельшчыкі ажыцьцяўляюць 135 падатковых апэрацый, і пры гэтым час, які марнуецца на іх, прыблізна адпавядае беларускаму паказчыку.

«У далейшым наша праца будзе сканцэнтравана на паляпшэньні індыкатару колькасьці часу», — сказаў міністар у інтэрвію агенцтву «Інтерфакс-Запад».
XS
SM
MD
LG