Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: папярэджаньне Рыгору Грыку не скасавалі


Рыгор Грык
Рыгор Грык

Пракурор Берасьцейскай вобласьці не адмяніў папярэджаньне баранавіцкаму актывісту Рыгору Грыку за ўдзел у Народным сходзе.

У лісьце за подпісам пракурора вобласьці Сяргея Хмарука гаворыцца, што «падставаў для адкліканьня афіцыйнага папярэджаньня, абвешчанага Вам 28 лістапада 2011 года, няма».

Як піша пракурор, праверка выявіла, што Рыгор Грык усё ж прымаў удзел у правядзеньні «ў межах акцыі «Народны сход» у г. Баранавічы масавага мерапрыемства, праведзенага з парушэньнем патрабаваньняў артыкула 5 закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

У абласной пракуратуры Рыгор Грык спрабаваў абскардзіць вынесенае яму папярэджаньне. Ён даводзіць, што гэтае папярэджаньне баранавіцкая пракуратура вынесла незаконна. Спадар Грык тлумачыць, што ён прымаў удзел у сустрэчы з дэпутатам баранавіцкага гарсавету Аляксандрам Галькевічам, а ня ў акцыі «Народны сход».

Аднак гэтыя аргумэнты пракурор вобласьці не прыняў пад увагу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG