Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ДВАРЫ

Кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, паўднёвы вецер. Тэмпэратура днём 12-19 цяпла. Вясновая паводка асабліва імкліва падымае ўзровень вады ў рацэ Сож, сыноптыкі прагназуюць магчымасьць падтапленьняў пабудоў у Гомелі.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (Менск, пр. Незалежнасьці, 37а) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Тамковіча «Пераадоленьне» (а 15-й гадзіне).

У сталіцы Катару горадзе Доха адкрыецца традыцыйны Міжнародны інвэстыцыйны форум.

У Маскве сустрэнуцца міністры замежных спраў і абароны Расеі і Італіі.

У Вене працягнецца канфэрэнцыя АБСЭ аб ролі спорту ў змаганьні з расізмам, нецярпімасьцю і дыскрымінацыяй.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1917 – у Менску адбыўся першы зьезд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту.

1922 – савецкі ўрад утварыў Паўднёва-Асэтынскую аўтаномную вобласьць на тэрыторыі Грузіі. Сталіцай стаў горад Цхінвалі.

1923 – Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР.

1960 – пачала трансьляцыі Віцебская студыя тэлебачаньня.

1972 – амэрыканскі карабель Апола-16, якім камандаваў Джон Янг, сеў на Месяцы.

2005 – дацкая грамадзкая арганізацыя «Эўрапейскі рух» назвала чалавекам году беларускага палітвязьня Міхаіла Марыніча.

2007 – экс-кандыдатата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна ў калёніі «Віцьба-3» адведаў пасол Нямеччыны Марцін Хэкер. Казулін у той час выходзіў з працяглай галадоўкі.

У гэты дзень нарадзіліся:

570 – Мухамад, прарок, аўтар Карану.

1808 – Напалеон ІІІ, францускі імпэратар (1852-1871).

1889 – Адольф Гітлер, кіраўнік Нямеччыны (1933-1945), ідэоляг нацызму.

Памёрлі:

1910 – у веку 19 гадоў памёр Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец. Свой адзіны зборнік «Вянок» яму прысьвяціў Максім Багдановіч, пазначыўшы, што гэта вянок на магілу Сяргея Палуяна.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

На прапанову ААН 20 красавіка адзначаецца Дзень кітайскай мовы. Гэтая мова зьяўляецца дзяржаўнай у Кітаі, Сынгапуры і Тайвані. Усяго на сьвеце па-кітайску размаўляюць больш як 1,3 мільярда чалавек. Кітайская мова зьяўляецца адной з шасьці афіцыйных працоўных моваў у ААН.

МІНУС 365

Прызначаны суд над Саньнікавым

За размовы пра віцебскіх «тэрарыстаў» пагражаюць звальненьнем

Валютных курсаў – шмат; валюты – няма

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Ты быў, як месяц, адзінокі: самотна жыў, самотна ўмёр.
Максім Багдановіч пра Сяргея Палуяна
XS
SM
MD
LG