Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталінізм вяртаецца на сталінобусах


«Сталінобус» у Пецярбургу, травень 2010.

«Сталінобус» у Пецярбургу, травень 2010.

Заснавальнікі расейскага інтэрнэт-рэсурсу сталинобус.рф паведамілі, што акцыя па запуску сьвяточна прыбраных аўтобусаў па гарадах Расеі і былых рэспублік СССР падышла да завяршальнай стадыі. На сайце паведамляецца, што «фінальным акордам і радаснай для ўсіх нас навіной стала далучэньне да акцыі горада-героя Менску».

Такім чынам, у дзень Перамогі 9 траўня па вуліцах беларускай сталіцы можа пачаць курсіраваць аўтобусы з выявай таварыша Сталіна, на сумленьні якога мільёны загубленых жыцьцяў. Праўда, летась сталінафілы сьцьвярджалі, што аналягічны аўтобус праедзе па Менску на 7 лістапада, аднак нічога падобнага так і ня здарылася.

Тым часам арганізатары выхаду на маршруты аўтобусаў з партрэтамі Сталіна паведамляюць, што да ідэі далучыліся блізу 40 гарадоў у Расейскай Фэдэрацыі. Цяпер прыхільнікі Сталіна засяродзяцца на тым, каб за паўтара тыдня сабраць зь людзей 150 тысяч расейскіх рублёў — нібыта такой сумы яшчэ не хапае для бесьперабойнага курсіраваньня сталінобусаў.

Калі фінансавае пытаньне будзе вырашанае, ужо ад 6 траўня «аўтобусы Перамогі» выйдуць на сьвяточныя маршруты.

Можа атрымацца, што Беларусь стане адзінай краінай па-за межамі Расеі, дзе ўлады ня супраць зьяўленьня аўтобусаў з партрэтамі Сталіна. Прынамсі, урады Латвіі і Эстоніі, дзе таксама вывучалася такая магчымасьць, ужо заявілі, што не дапусьцяць сталінобусаў на сваіх тэрыторыях.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG