Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ваеннай прамысловасьці «не пастаўляў зброю ў Кот-д’Івуар»


Мапа Кот-д'Івуар

Мапа Кот-д'Івуар

Дзяржаўны камітэт ваеннай прамысловасьці абвяргае паведамленьні пра тое, што Беларусь нібыта пастаўляла зброю ў Кот-д’Івуар у абыход санкцый ААН і называе публікацыі ў СМІ «дэструктыўнай інфармацыйнай кампаніяй».

У апублікаваным прэс-рэлізе за імем прадстаўніка ведамства Ўладзімера Лаўранюка гаворыцца, што ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы Беларусі, якія ўваходзяць у сыстэму экспартнага кантролю, у рамках выкананьня палажэньняў адпаведных рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН супрацоўнічаюць у тым ліку і з групай экспэртаў па Код-д’Івуары.

«Беларусь строга выконвае рэзалюцыі ААН, пры гэтым пастаўкі спэцыфічных тавараў і паслугаў замежным партнэрам ажыцьцяўляюцца выключна ў адпаведнасьці з нормамі і прынцыпамі міжнароднага права», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Як сьцьвярджае спадар Лаўранюк, у Беларусі створаная нацыянальная сыстэма экспартнага кантролю, якая адпавядае ўсім міжнародным стандартам і выключае магчымасьць несанкцыянаваных паставак аб’ектаў экспартнага кантролю. А зьяўленьне ў шэрагу СМІ інфармацыі пра нібыта пастаўкі зброі зь Беларусі ў Кот-д’Івуар ў парушэньне санкцый ААН Дзяржаўны камітэт ваеннай прамысловасьці разглядае як элемэнт «падрыву іміджу беларускай дзяржавы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG