Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун у чацьвер заклікаў Раду Бясьпекі ААН як мага хутчэй ухваліць пашырэньне місіі міжнародных назіральнікаў у Сырыі.

Урад Сырыі заяўляе, што ня прыме ў сябе ў краіне больш за 250 назіральнікаў. Пан Гі Мун настойвае на павелічэньні колькасьці назіральнікаў да 300.

Выступаючы ў Нью-Ёрку, Пан Гі Мун заклікаў Дамаск даць місіі назіральнікаў «поўную свабоду перамяшчэньня», а таксама стварыць умовы для дастаўкі гуманітарнай дапамогі.

Кіраўнік ААН выказаў занепакоенасьць адсутнасьцю прагрэсу ў справе захаваньня рэжыму спыненьня агню, назваўшы гэтую сытуацыю непрымальнай.

Раней у чацьвер у Дамаску ўлады Сырыі і прадстаўнікі ААН дасягнулі дамоўленасьці аб паўнамоцтвах місіі назіральнікаў і задачах і абавязацельствах сырыйскага ўрада ў справе ажыцьцяўленьня мірнага пляну Кофі Анана.

У Парыжы ў чацьвер праходзіць сустрэча «групы сяброў Сырыі». Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў 14-ці краін абмяркоўваюць захаваньне сырыйскімі ўладамі рэжыму спыненьня агню. Расея адмовілася ад удзелу ў гэтай сустрэчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG