Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка не прысутнічае на сваім новым працэсе


Цімашэнка падчас папярэдняга судовага працэсу.

Цімашэнка падчас папярэдняга судовага працэсу.

Суд ва ўкраінскім Харкаве сёньня пачаў слуханьні новай справы супраць былой прэм’еркі Юліі Цімашэнкі, якая ўжо адбывае сямігадовы тэрмін у калёніі за нявыгадныя газавыя кантракты з Расеяй.

На гэты раз Цімашэнку абвінавачваюць у фінансавых махінацыях падчас кіраваньня ёю карпарацыяй “Адзіныя энергетычныя сеткі Украіны”. Цімашэнка адмовілася прысутнічаць на працэсе па стане здароўя. Яна сьцьвярджае, што стала ахвярай палітычнай помсты прэзыдэнта Віктара Януковіча. Адвакат Цімашэнкі абвінаваціў суд у прадузятасьці.

Ля суду сёньня дэманстравалі як прыхільнікі, так і праціўнікі Цімашэнкі. Тым часам міністэрства аховы здароўя паведаміла, што гатовае дапусьціць удзел нямецкіх лекараў у лячэньн зьняволенай Цімашэнкі разам з украінскімі спэцыялістамі. Цімашэнка пакутуе на праблемы са сьпінай. Адвакат заявіў, што яна ня можа прысутнічаць на судзе лежачы.
XS
SM
MD
LG