Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому палітвязьню Васілю Парфянкову зноў пагражае турма

абноўлена

Былому палітвязьню Парфянкову зноў пагражае турма
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:02 0:00
Наўпроставы лінк

Паўгоду арышту, год зьняволеньня ці ўмоўны тэрмін пагражаюць былому палітвязьню Васілю Парфянкову.

Пра гэта ўдзельнік падзеяў 19 сьнежня даведаўся сёньня, 19 красавіка, ад сьледчага Першамайскага аддзелу Сьледчага камітэту А. Рабцава.

«Сьледчы сказаў, што заведзеная крымінальная справа аб парушэньні мной умоваў прафіляктычнага нагляду. Самае большае, што пагражае, — год калёніі. Прычым я ня думаю, што абмяжуюцца ўмоўным пакараньнем, ведаючы маю былую судзімасьць за 19 сьнежня», — пракамэнтаваў гэтыя зьвесткі Васіль Парфянкоў «Свабодзе».

Васіль Парфянкоў прызнаў, што ў яго былі тры парушэньні ўмоваў нагляду. «Адзін акт быў складзены, калі выйшаў у краму, а тут прыйшлі з праверкай. Другі раз на 15 хвілін спазьніўся адзначыцца», — кажа Васіль Парфянкоў.

Прафіляктычны нагляд Парфянкову быў усталяваны 5 студзеня тэрмінам на год пасьля таго, як былога палітвязьня арыштавалі на суткі за ўдзел у акцыі салідарнасьці на гадавіну Плошчы 19 сьнежня 2011 году. Акрамя Васіля Парфянкова, у сакавіку год прафіляктычнага нагляду атрымаў маладафронтавец Уладзь Яроменак, у красавіку 2 гады такога нагляду суд прысудзіў актывісту «Гавары праўду» Паўлу Вінаградаву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG