Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пікетуюць дзеля салідарнасьці з рабочымі «Граніту»


Пікет салідарнасьці зь незалежнымі прафсаюзамі Беларусі адбыўся ў Калузе (Расея).

Акцыяй рабочыя Калугі выказвалі пратэст супраць ціску на Беларускі незалежны прафсаюз на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах.

Пікет ладзілі сябры расейскага Міжрэгіянальнага прафсаюзу працаўнікоў аўтапрамысловасьці і Расейскага сацыялістычнага руху.

Каля 20 рабочых стаялі з плякатамі «Рабочыя Расеі, рабочыя Беларусі — адна барацьба», «Аднавіць Алега Стахаевіча на працы», «Моц працоўных — у салідарнасьці».

Расейская паліцыя ня ўмешвалася і не затрымлівала ўдзельнікаў пікету.

Раней падобныя акцыі адбыліся ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

Напрыканцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах (Берасьцейская вобласьць) напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу адчулі на сабе ціск з боку адміністрацыі.

Шмат якія міжнародныя структуры асудзілі ціск на сябраў БНП на «Граніце». Сярод іх — Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў, Канфэдэрацыя працы Расеі, іншыя прафсаюзныя і грамадзкія структуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG