Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкага зарэгістравалі кандыдатам на Нобэля


Нобэлеўскі камітэт у Осла зарэгістраваў беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага афіцыйным кандыдатам на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру.

Паведамленьне аб рэгістрацыі атрымаў польскі фонд «Свабода і дэмакратыя» ў Варшаве, які зьбіраў подпісы на вылучэньне кандыдатуры Бяляцкага сярод дэпутатаў польскага Сэйму.

«У гэтым годзе зарэгістравалі 231 кандыдатаў на Нобэлеўскую прэмію міру. Пераможца стане вядомы 12 кастрычніка сёлета» — сказаў нам кіраўнік фонду «Свабода і дэмакратыя» Томаш Пісуля.

Спадар Пісуля таксама паведаміў, што кандыдатуру Бяляцкага падтрымалі 190 дэпутатаў польскага Сэйму ды Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Агулам свой подпіс за кандыдатуру Бяляцкага паставілі дэпутаты з 23 краінаў.
XS
SM
MD
LG