Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыя Вуса апыталі ў Генэральнай пракуратуры


Дзьмітры Вус
Дзьмітры Вус

Былы кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус 19 красавіка быў апытаны ў Генэральнай пракуратуры.

«Генпракуратура праводзіць праверку з нагоды цытаты з майго адкрытага звароту да вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. У ёй гаворыцца пра неабходнасьць прымяненьня эканамічных санкцыяў», — паведаміў Вус агенцтву БелаПАН. Яго дзівіць, як «можна зрабіць высновы пра зварот толькі па адной цытаце зь яго».

«Я напісаў тлумачальную, што зварот быў накіраваны на эканамічныя санкцыі супраць беларускіх алігархаў, якія падтрымліваюць рэжым і якія кантралююць 44% нафтавага бюджэту краіны. Расказаў, што ў нас на 1 мільён скарацілася насельніцтва пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі, у нас больш, чым у любой іншай краіне, сілавікоў, высокі алькагалізм, людзі масава зьяжджаюць за мяжу жыць і працаваць», — распавёў Вус.

Акрамя таго, у Генпракуратуры цікавіліся, ці будзе Вус далей выступаць з падобнымі зваротамі. «Я сказаў, што буду гэта рабіць па меры неабходнасьці, пакуль у нас ня будзе зьменены Выбарчы кодэкс, ня будуць выпушчаныя палітвязьні», — адзначыў былы кандыдат у прэзыдэнты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG