Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найхутчэй веснавая вада прыбывае ў рацэ Іпуць, прытоку Сажа. За суткі вада тут паднялася амаль на 20 сантымэтраў.

Сам Сож паводзіць сябе спакайней: узровень вады, паводле зьвестак абласнога цэнтру гідрамэтэаралёгіі, падвысіўся толькі на 7 сантымэтраў і склаў агулам 472 сантымэтры. І хоць да небясьпечнай рысы бракуе 43 сантымэтры, разьліў Сажа падтапіў дарогу паміж Старым Сялом і Палянаўкай у Веткаўскім раёне і вуліцу Палявую ў абласным цэнтры. У Чачэрску перамыта вуліца Кааператыўная й дарога на Турышчавічы.

У Рагачове шырока выйшла на абалону рака Друць, правы прыток Дняпра. Падтопленымі застаюцца звыш 30 падворкаў. Жыхарка вуліцы Баравіца спадарыня Сьняжана кажа, што гарод давядзецца сеяць хіба толькі на пачатку чэрвеня.
Разводзьдзе ў Рагачове.

Разводзьдзе ў Рагачове.


Паўнаводная Прыпяць сёлета роўна й спакойна нясе «сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну». Толькі Пціч, левы прыток Прыпяці, перамыла аўтамабільную дарогу Лучыцы — Хвойня.

Усяго на Гомельшчыне ў 8 паселішчах падтоплена 76 падворкаў і гаспадарчых пабудоў, 4 лецішчы, 5 участкаў дарог.

У райцэнтры Хойнікі заліло 6 падворкаў, 5 гаспадарчых пабудоваў і 5 падвалаў.
Абалона Друці.

Абалона Друці.

XS
SM
MD
LG