Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жонкі дыпляматаў: Асма, спыні свайго мужа!


Асма Асад

Асма Асад

Жонкі прадстаўнікоў Нямеччыны і Вялікай Брытаніі пры ААН запісалі відэазварот да жонкі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада Асмы, у якім заклікалі яе «спыніць свайго мужа і яго прыхільнікаў». Ролік зь відэазваротам зьявіўся на партале YouTube.

У звароце Хубэрта фон Фос-Вітыг і Шыла Лаял Грант параўноўваюць паводзіны першай лэдзі Сырыі і дзеяньні тых жанчын, якія згубілі дзяцей цягам забурэньняў, што працягваюцца ў Сырыі больш за год.

«Некаторым жанчынам важны іх стыль, а некаторым важны клопат аб сваім народзе», — кажуць аўтаркі звароту, чаргуючы здымкі Асмы Асад і кадры ахвяраў сырыйскага канфлікту.

XS
SM
MD
LG