Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане рыхтавалі тэрарыстаў?


Казахстан. Сваякі асуджаных. 18 красавіка 2012
Казахстан. Сваякі асуджаных. 18 красавіка 2012

Суд у казахскім горадзе Атырау пакараў турмой амаль пяцьдзесят чалавек за падрыхтоўку тэрактаў.

Летась у кастрычніку у Атырау прагрымелі два выбухі каля дзяржаўнай ўстановы і аднаго жылога дома.

Адзінай ахвярай тады стаў нападнік-самазабойца, які падарваў выбухоўку на сваім целе. Адказнасьць за напады пазьней узяла на сябе ўзброеная рэлігійная групоўка Джунд Халіфа (Змагары Халіфату). 47 чалавек атрымалі тэрміны зьняволеньня ад 5 да 15 гадоў. Усе яны прызналіся ў тым, што былі ўдзельнікамі тэрарыстычнай групоўкі. Сваякі асуджаных адзначаюць, што прызнаньні былі выбітыя, а сьведчаньні сфальшаваныя.

Паводле казахскай пракуратуры групоўка Джунд Халіфа мае сувязь з Саюзам ісламскага джыхаду. Гэты рух высылае сваіх ваяўнікоў у постсавецкія краіны Сярэдняй Азіі. ЗША і Расея лічаць гэтую групу тэрарыстычнай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG