Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэскі тэрарыст Андэрс Брэйвік, які прызнаўся ў забойстве 77 чалавек у ліпені мінулага году, заявіў сёньня на судзе, што хоча, каб суд альбо апраўдаў яго або прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня.

У Нарвэгіі аднак няма сьмяротнага пакараньня, а максымальны тэрмін турмы – 21 год – абвінавачаны акрэсьліў як нікчэмны.

Пракуратура цікавілася кантактамі Брэйвіка з радыкальнымі нацыяналістамі за мяжой, а таксама «рухам тампліераў», сябрам якога Брэйвік, паводле яго слоў, зьяўляецца. Брэйвік таксама заяўляе, што яго дзеяньні былі жорсткімі, але неабходнымі, каб выратаваць Эўропу ад мультыкультуралізму і мусульман.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG