Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТА рыхтуецца да вываду войскаў з Афганістану


Хілары Клінтан сустракаецца з генэральным сакратаром НАТА Андэрсам Фог Расмусанам

Хілары Клінтан сустракаецца з генэральным сакратаром НАТА Андэрсам Фог Расмусанам

Міністры краінаў НАТА сабраліся сёньня ў Брусэлі на двухдзённыя перамовы аб заплянаваным вывадзе войскаў з Афганістану.

Большая частка кантынгенту НАТА мае пакінуць Афганістан ў 2014 годзе. Тады ўся адказнасць за бясьпеку будзе перададзена мясцовым сілам бясьпекі.

Міністры замежных спраў і абароны краінаў НАТА абмяркуюць, колькі войскаў НАТА будзе заставацца пасьля 2014 года. Цяпер кантынгент складае 130 тысяч чалавек. Далейшае утрыманьне войскаў у Афганістане будзе каштаваць 4 мільярды даляраў на год, зь іх тры мільярды выдаткуе Вашынгтон.

Вось што заявіў генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн падчас сустрэчы ў Брусэлі:

"Мой пасыл ворагам Афганістану адназначна ясны. Не чакайце, калі мы сыдзем. Пакуль мы будзем паступова выходзіць, дастаткова моцныя афганскія сілы бясьпекі возьмуць на сябе адказнасьць, каб абараніць афганскі народ ад жорсткасьці і нялюдзкасьці".

Паседжаньне міністраў абароны краінаў НАТА ў Брусэлі, 18 красавіка 2012

Паседжаньне міністраў абароны краінаў НАТА ў Брусэлі, 18 красавіка 2012

XS
SM
MD
LG