Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністы судзяцца з «Маладым фронтам»


7 лістапада 2011
7 лістапада 2011

Камуністы падалі пазоў да актывістаў «Маладога фронту» Паўла Сяргея, Рамана Васільева і Міхася Мускага. Пазоўнікі цьвердзяць, што маладафронтаўцы зьняважылі гонар і годнасьць тых, хто ўскладаў кветкі да помніка Леніну 7 лістапада 2011 году.

Тады сябры МФ закідалі яйкамі помнік Леніну на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Свае дзеяньні яны суправаджалі выкрыкамі «Камуністы — да адказу», «Камуністы — пад трыбунал».

«Вяртаньне дахаты ў бруднай вопратцы выклікала ў мінакоў агіду да мяне, што сур’ёзна адбілася на маім душэўным стане, і я апынуўся ў стрэсавай сытуацыі», — напісаў у сваім пазове камуніст Мікалай Юшчанка.

Ён патрабуе спагнаць з маладафронтаўцаў 1,5 мільёна рублёў.

Аналягічны пазоў падаў Мікалай Валовіч, які патрабуе 4,5 мільёна рублёў кампэнсацыі.

Раман Васільеў паведаміў «Свабодзе», што першае паседжаньне па справе адбылося 13 красавіка. Адказьнікі адразу запатрабавалі адвакатаў.

Наступнае паседжаньне заплянаванае на 3 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG