Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьміт: «Падвоім высілкі для свабоды палітвязьняў»


Крыстафэр Сьміт

Крыстафэр Сьміт

«Вызваленьне палітычных зьняволеных Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі пасьля 16 месяцаў пазбаўленьня волі, зьяўляецца крокам у правільным кірунку», — заявіў старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.

«Урад Беларусі павінен зрабіць наступны крок і неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, у тым ліку Міколу Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Сяргея Каваленку, Зьміцера Дашкевіча, Паўла Севярынца, Міколу Аўтуховіча, Эдуард Лобава, Мікалая Дзядка ды іншых. І гарантаваць ім поўнае аднаўленьне іхных грамадзянскіх і палітычных правоў», — адзначыў Сьміт.

«Хоць я вітаю вызваленьне Саньнікава і Бандарэнка, і падзяляю шчасьце іхных сям’яў і сяброў, мы павінны падвоіць нашы намаганьні, каб дамагчыся вызваленьня палітычных зьняволеных», — дадаў кангрэсмэн.

Камісія па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, вядомая таксама як Хэльсынская камісія ЗША, зьяўляецца незалежным агенцтвам фэдэральнага ўраду, якой даручана сачыць за выкананьнем Хэльсынскіх пагадненьняў і прасоўваньня ўсёабдымнай бясьпекі праз заахвочваньне правоў чалавека, дэмакратыі і эканамічнага, экалягічнага і вайсковага супрацоўніцтва ў 56 краінах. Камісія складаецца зь дзевяці членаў ад Сэнату ЗША, дзевяць сябраў Палаты прадстаўнікоў і па аднаму прадстаўніку ад Дзяржаўнага дэпартамэнту, Міністэрства абароны і Міністэрства гандлю.
XS
SM
MD
LG