Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ня пусьціць на прадпрыемствы «пятую калёну»


Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад ураду неадкладнага вырашэньня пытаньня праблемных прадпрыемстваў, работнікаў якіх апазыцыя заклікае выходзіць на вуліцу.

Такое даручэньне ён даў прэм’ер-міністру Міхаілу Мясьніковічу.

На кадрах, паказаных Беларускім тэлебачаньнем, Лукашэнка гаворыць: «На некаторых прадпрыемствах, як я бачу, ужо пачынае падпрацоўваць „пятая калёна“; падбіваць, заклікаць людзей на вуліцу. Мы не павінны даваць такой нагоды і пераўтвараць прадпрыемствы ў аб’ект палітычнай барацьбы, як гэта творыцца ў нашых суседзяў».

Зьвяртаючыся да Міхаіла Мясьніковіча, Лукашэнка зазначыў: пакуль гэта не катастрофа і гаворка ня тычыцца буйных прадпрыемстваў. Але ўдакладніў, што ёсьць «пара-тройка» сярэдніх і дробных прадпрыемстваў, дзе сытуацыю трэба браць пад кантроль.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG