Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскіх апазыцыянэраў прынялі ў Маскве


Група сырыйскіх апазыцыянэраў правяла ў аўторак у Маскве перамовы з прадстаўнікамі расейскага кіраўніцтва.

Актывісты, у прыватнасьці, заявілі, што «рады выказанай расійскімі ўладамі падтрымцы працэсу далейшай дэмакратызацыі ў Сырыі». «Расея мае ўсе неабходныя рычагі ўплыву на ўрад Башара Асада, а таксама магчымасьць садзейнічаць ажыцьцяўленьню мірнага пляну пасланца ААН і Лігі арабскіх дзяржаў у Сырыі Кофі Анана», — сказаў адзін з членаў сірыйскай дэлегацыі Хайт Манна.

Раней у аўторак міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве заявіў, што ёсьць краіны і зьнешнія сілы, якія не зацікаўленыя ў посьпеху цяперашніх намаганьняў Рады Бясьпекі ААН у Сырыі і «ўсяляк намаўляюць апазыцыю, каб яна не супрацоўнічала з урадам».

Расея разам з Кітаем наклала вэта на дзьве рэзалюцыі Рады Бясьпекі, якія рэзка крытыкуюць дзеяньні Асада і яго адміністрацыі ў дачыненьні да прыхільнікаў апазыцыі.
XS
SM
MD
LG