Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ сочыць за апазыцыяй і за мяжой


16 красавіка кіраўнік польскай контрвыведкі — Агенцтва ўнутранай бясьпекі (АВБ) — Кшыштаф Бандарык абнародаваў справаздачу пра дзейнасьць яго ведамства.

У справаздачы, у прыватнасьці, было адзначана, што «галоўныя мэты беларускіх спэцслужбаў у Польшчы — назіраньне за групамі, якія знаходзяцца ў Польшчы і якія стаяць ў апазыцыі да ўладаў у Менску, і ажыцьцяўленьне клясычнай разьведнай дзейнасьці».

Пра гэтую заяву шэфа польскай контрвыведкі паведамляе БелаПАН са спасылкай на Польскае агенцтва друку.

Паводле Бандарыка, цікавасьць замежных разьведак, у тым ліку беларускай і расейскай, сканцэнтраваная ў асноўным на польскім энэргетычным сэктары, у прыватнасьці, на здабычы сланцавага газу і атамнай энэргетыцы.

Сярод іншага ў справаздачы сказана пра раскрыцьцё дзейнасьці двух беларусаў у інтарэсах ваеннай разьведкі сваёй краіны. Па прапанове АВБ, яны былі высланыя з Польшчы, паведаміў Бандарык. БелаПАН адзначае, што КДБ Беларусі гэтую інфармацыю не камэнтуе.

Кіраўнік польскага Агенцтва ўнутранай бясьпекі таксама распавёў, як кадравы афіцэр беларускай разьведкі хацеў працаваць на тэрыторыі Польшчы «пад дыпляматычным прыкрыцьцём». АВБ рэкамэндавала МЗС Польшчы адмовіць яму ў акрэдытацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG