Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя Брэйвіка адхілены ад працэсу за заклік да сьмяротнага пакараньня


Андэрс Брэйвік
Андэрс Брэйвік

У сталіцы Нарвэгіі Осла сёньня працягнуліся судовыя слуханьні ў справе Андэрса Брэйвіка, які прызнаўся ў забойстве 77 чалавек у ліпені летась.

У часе слуханьняў Брэйвік назваў учыненыя ім тэракты самым «хітрамудрым і відовішчным палітычным нападам» у Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны і заявіў, што гатовы зрабіць гэта зноў.

Сёньня ж суд запатрабаваў адхіліць ад працэсу аднаго з судзьдзяў, які заклікаў напярэдадні ў сацыяльнай сетцы Facebook прысудзіць Брэйвіка да сьмяротнага пакараньня.

Калі віна яго будзе даказаная, ён будзе прысуджаны да 21 году турмы. У выпадку прызнаньня неасудным, Брэйвік будзе зьмешчаны ў псыхіятрычную лякарню.

Паводле зьвестак сьледзтва, Андэрс Брэйвік заклаў бомбу ў цэнтры Осла. Ахвярамі выбуху сталі 8 чалавек. Затым ён накіраваўся ў маладзёвы лягер сацыял-дэмакратычнай партыі на востраве Утоя, дзе застрэліў 69 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG