Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новым кіраўніком Сусьветнага банку абраны амэрыканскі прафэсар карэйскага паходжаньня Джым Ён Кім, кандыдатуру якога ўнесьлі Злучаныя Штаты


.Рашэньне было прынята ў панядзелак на пасяджэньні рады дырэктараў банку, у сувязі з заканчэньнем тэрміну паўнамоцтваў ранейшага кіраўніка гэтага фінансавага ведамства — Робэрта Зэліка.

На пасаду, акрамя Джым Ён Кіма, прэтэндавала міністар фінансаў Нігерыі Нгозі Аконджа-Івэала, якая днямі заявіла, што члены рады дырэктараў напэўна аддадуць перавагу кандыдату ад ЗША, зыходзячы з палітычных меркаваньняў. Сярод тых, хто падтрымаў прызначэньне Джым Ён Кіма, былі шэраг краін Эўразьвязу, Японія, Канада, Расея.
XS
SM
MD
LG