Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэзка падвышаюцца закупачныя цэны на малако, мяса, крупы


Рашэньнем Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня ў Беларусі падвышаныя закупачныя цэны на прадукцыю расьліна- і жывёлагадоўлі.

У прыватнасьці, вызначаныя фіксаваныя кошты на прадукцыю ўраджаю 2012 году, а таксама жывёльную прадукцыю, якая закупляецца дзеля дзяржаўных патрэбаў. На прапанову Міністэрства эканомікі фіксаваныя кошты ўведзеныя ў мэтах «стрымліваньня росту коштаў на сельскагаспадарчую сыравіну для прамысловай перапрацоўкі».

Згодна з дакумэнтамі, закупачныя кошты на збожжавыя і крупы павялічваюцца ў сярэднім на 65%. Цэны на грэчку вырастуць больш, чым удвая, на цукровыя буракі — у 2,5 раза, на піваварны ячмень — амаль утрая, на рапс — больш чым у тры разы.

Закупачныя цэны на малако, мяса буйной рагатай жывёлы і сьвініну, якая рэалізуецца дзеля дзяржаўных патрэбаў, падвышаюцца ў межах 1,7-2 раза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG