Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі: мы працягнем палітыку вылучэньня ўмоваў


Радаслаў Сікорскі і Карл Більдт

Радаслаў Сікорскі і Карл Більдт

Міністры замежных справаў Швэцыі і Польшчы Карл Більдт і Радаслаў Сікорскі выказаліся ў Twitter’ы наконт вызваленьня палітвязьняў у Беларусі.

Ужо ўвечары 14 красавіка Карл Більт напісаў:

«Я вітаю тое, што вядомы палітык беларускай апазыцыі Андрэй Саньнікаў быў вызвалены сёньня з-за кратаў».

Як паведаміла Эўрарадыё, празь некалькі хвілін калегу падтрымаў яго польскі калега Радаслаў Сікорскі:

«Сапраўды. Мы працягнем палітыку вылучэньня умоваў: мала-памалу, усё больш і больш. Шлях беларускай дэмакратызацыі да поўнага дыялёгу з ЭЗ».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG