Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фюле: прымушаць прызнавацца ў тым, чаго людзі не рабілі — супраць годнасьці


Вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі зьяўляецца адным з асноўных першых крокаў, якіх можна было б натуральна чакаць — асабліва ў сытуацыі, калі кіраўнік дзяржавы паабяцаў памілаваць тых, хто аб гэтым прасіў — заявіў эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыцы добрасуседзтва Штэфан Фюле ў інтэрвію супрацоўніку Фонду Маршалла Паволу Демешу.

Хоць асабіста я думаю, дадаў эўракамісар, што гэта супярэчыць прынцыпам сучаснай Эўропы і супраць чалавечай годнасьці, каб прымусіць людзей прызнацца ў тым, чаго яны ніколі не рабілі, калі іх адзіным «злачынствам» было выказваньне свайго меркаваньня.

На пытаньне, ці зьяўляецца вызваленьне вынікам палітыкі ЭЗ, Штэфан Фюле адказаў:

«ЭЗ неаднаразова падкрэсьліваў, што ўсе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, толькі тады можа пачацца нармалізацыя адносінаў зь Менскам. Вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі адбылося ў гэтым кантэксьце, і таму гэта першы крок, пасьля якога павінны быць далейшыя крокі».

Наконт пэрспэктывы вяртаньня ў Менск амбасадараў краін ЭЗ эўракамісар заявіў:

«Што тычыцца вяртаньня амбасадараў, мы хацелі б вярнуць іх назад у бліжэйшы час, і вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі стварае больш спрыяльныя ўмовы для гэтага. Важна, што адзінства і салідарнасьць у ЭЗ, прадэманстраваныя падчас адкліканьня амбасадараў для кансультацый, працягваецца і застаецца галоўным прынцыпам рэакцыі ЭЗ на любыя дзеяньні Менску. Аднак мы не прымаем ніякіх працэдураў праверкі амбасадараў».

5 красавіка на нарадзе па пытаньнях зьнешняй палітыкі Аляксандар Лукашэнка заявіў: «Мы ня супраць вяртаньня эўрапейскіх амбасадараў, але будзем разглядаць кожнага амбасадара пэрсанальна, што да яго вяртаньня».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG