Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Угла: «Чэмпіянат у Менску вельмі сапсуе рэпутацыю МФХ»


Так на просьбу «Свабоды» пракамэнтаваў інтэрвію прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі па хакею кіраўніка Рэнэ Фазэля швэдзкі праваабаронца Марцін Угла. У размове з маскоўскім агенцтвам РИА Новости Фазэль выказаў надзею, што чэмпіянат-2014 усё ж «будзе праведзены ў Беларусі».

Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen, на чале якой стаіць Марцін Угла, зьяўляецца адным з ініцыятараў распачатай сёньня міжнароднай кампаніі «Don’t Play with the Dictator» («Не гуляйце з дыктатарам»), накіраванай супраць правядзеньня хакейнага чэмпіянату сьвету 2014 году ў Менску.

«Я думаю, што рэпутацыя міжнароднай фэдэрацыі вельмі пацерпіць, калі чэмпіянат адбудзецца ў Беларусі, — адзначыў Угла. — Калі такая арганізацыя заплюшчыць вочы на парушэньні правоў чалавека, яна безумоўна будзе спрыяць легітымнасьці дыктатуры. Калі ж у МФХ хочуць, каб спорт не мяшалі з палітыкай, то ЧС трэба пераносіць зь Беларусі ў іншае месца. Бо гэта першынства вельмі працуе на беларускі рэжым. Я ўпэўнены, што Лукашэнка будзе максымальна карыстацца чэмпіянатам у метах прапаганды».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG