Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гандаль: ня толькі палітвязьнямі


За першыя два месяцы гэтага году ў Беларусі станоўчае сальда зьнешняга гандлю таварамі склала 387 мільёнаў даляраў.

У студзені-лютым мінулага году краіна мела адмоўнае сальда зьнешняга гандлю у памеры 1 мільярду 848 мільёнаў даляраў, паведамляе Белта са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт

Пры гэтым у параўнаньні з двума першымі месяцамі мінулага году экспарт зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу павялічыўся ў 2.5 разы, у краіны мытнага саюзу (Расея, Казахстан) — на 37%. Сальда ў гандлі з Эўразьвязам станоўчае — 2 мільярды 430 мільёнаў даляраў, з краінамі мытнага саюзу — адмоўнае, 1 мільярд 802 мільёнаў даляраў.

Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі Беларусі ў студзені-лютым 2012 года былі: Расея — 48,1% ад усяго аб’ёму таваразвароту, Галяндыя — 13,9%, Украіна — 6,1%, Латвія — 5,3%, Нямеччына — 4,1% , Кітай і Польшча — па 2,4%, Італія — 2,1%, Літва — 1,2%, Казахстан — 1%.

Па таварным складзе экспарту найбольшая доля прыпадае на нафтапрадукты, іх пастаўкі займаюць 35,3% у агульным аб’ёме тавараў. Калійныя ўгнаеньні займаюць 3,8%, грузавыя аўтамабілі — 3,4%, па 3,1% прыпадае на трактары і цягачы, а таксама на малочную прадукцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG