Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны сёмы паляк паходзіць з «крэсаў»


Паводле апытаньня польскага Цэнтру дасьледаваньня грамадзкай думкі, кожны сёмы паляк мае бацькоў, дзядоў або прадзедаў, народжаных на тэрыторыі былых Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, або сам нарадзіўся на тых тэрыторыях. Гэта значыць, што ў Польшчы жыве ад 4,3 да 4,6 мільёнаў асобаў «крэсовага» паходжаньня.

Значна часьцей пра «крэсовыя» карані паведамляюць жыхары паўночнай і заходняй Польшчы, што супадае з асноўнымі кірункамі перасяленьняў палякаў з Усходу. Найбольшую колькасьць жыхароў палякі «крэсовага» паходжаньня складаюць у Любускім (51%) і Ніжнесьлёнскім (47%) ваяводзтвах. Яны складаюць таксама значную частку жыхароў Апольскага, Заходнепаморскага, Вармінска-Мазурскага і Паморскага заяводзтваў.

Бальшыню «крэсовых» палякаў (43%) складаюць тыя, у каго на ўсходніх тэрыторыях нарадзіўся прынамсі адзін з бацькоў.

У рамках дасьледаваньня была прынятая дэфініцыя, згодна зь якой Усходнія Крэсы – гэта тэрыторыі на ўсход ад цяперашняй мяжы Польшчы, якія да ІІ сусьветнай вайны належалі Польшчы або, застаючыся па-за яе межамі, былі заселеныя вялікімі групамі палякаў, і цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны, Беларусі й Літвы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG