Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча дэпартавала двух беларусаў за шпіянаж


Польская спэцслужба — Агенцтва унутранай бясьпекі — апублікавала справаздачу паводле вынікаў сваёй працы ў 2011 годзе.

Сярод іншага, у дакумэнце гаворыцца, што летась Агенцтва выкрыла, што двое грамадзянаў Беларусі займаюцца шпіянажам на карысьць беларускай вайсковай выведкі.

Кіраўнік Агенцтва унутранай бясьпекі генэрал Кшыштаф Бандарык заявіў сёньня, што на просьбу ягонай арганізацыі беларусаў дэпартавалі з Польшчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG