Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над грамадзянамі Беларусі, Расеі і Ўкраіны, затрыманымі ў Лібіі па абвінавачваньні ў супрацоўніцтве з войскамі былога лідэра краіны Муамара Кадафі, перанесены на 1 траўня.

Пра гэта заявіў загадчык консульскага аддзелу амбасады РФ у Трыпалі Ільля Самонін.

Суд над затрыманымі павінен быў адбыцца 16 красавіка.

27 жніўня на захадзе лібійскай сталіцы байцы батальёну «Каака» затрымалі грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расеі па падазрэньні ў дапамозе былому кіруючаму рэжыму Лібіі.

3 верасьня гэтая група была вызвалена, аднак 6 верасьня яны былі зноў затрыманыя для расьсьледаваньня адносна іх магчымага дачыненьня да рамонту і мадэрнізацыі танкаў для сіл былога лібійскага лідэра Муамара Кадафі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG