Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Страсбуры прызнаў «катынскую справу» ваенным злачынствам


Эксгумацыя целаў польскіх афіцэраў у Катыні, 1.03.1943

Эксгумацыя целаў польскіх афіцэраў у Катыні, 1.03.1943

Эўрапейскі суд па правах чалавека прыйшоў да высновы, што масавы расстрэл палякаў у Савецкім Саюзе ў 1940 годзе — ваеннае злачынства, аднак, адмовіўся ацэньваць эфэктыўнасьць расьсьледаваньня так званай «катынскай справы», праведзенага расейскімі ўладамі.

У суд зьвярнуліся 15 грамадзян Польшчы — сваякі расстраляных. У сваёй скарзе яны спасылаліся на парушэньне Расеяй артыкулу аб праве на жыцьцё Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека, паколькі расейскія ўлады не правялі эфэктыўнае расьсьледаваньне гібелі іх сваякоў.

Справа была закрыта Галоўнай вайсковай пракуратурай у 2004 годзе. Адпаведная пастанова было засакрэчана. Эўрапейскі суд палічыў такое стаўленьне да сваякоў загінулых бесчалавечным і абвінаваціў Расею ва ўтойваньні інфармацыі пра абставіны катынскай трагедыі.

Польскі бок мае намер абскардзіць сёньняшняе рашэньне суду ў Страсбуры.

У 1940 годзе пад Катыньню ў Смаленскай вобласьці супрацоўнікі НКУС расстралялі больш за 20 тысяч палякаў. Савецкая прапаганда сьпісвала адказнасьць за гэтае злачынства на нацыстоўскую Нямеччыну.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG