Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэнэ Фазэль: Чэмпіянат сьвету адбудзецца ў Беларусі


Рэнэ Фазэль
Рэнэ Фазэль

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль запэўніў, што чэмпіянат сьвету 2014 году, як і плянавалася першапачаткова, адбудзецца ў Беларусі.

У канцы сакавіка дэпутаты Эўрапарлямэнту заклікалі нацыянальныя хакейныя фэдэрацыі краін ЭЗ выказацца на травеньскім кангрэсе IIHF у Хэльсынкі за перагляд рашэньня аб правядзеньні ў 2014 годзе чэмпіянату сьвету ў Беларусі і перадачу гэтага права іншай краіне.

«Я думаю, турнір будзе згуляны ў Беларусі. Я ўпэўнены, што мы будзем там», — сказаў Фазэль карэспандэнту агенцтва «Р-Спорт».

Ён адзначыў, што гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца на травеньскім кангрэсе IIHF, калі нацыянальныя фэдэрацыі ўнясуць яго ў парадак дня, перадае РИА Новости.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG