Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На экраны выходзіць фільм жахаў пра Чарнобыль


У інтэрнэце шырыцца пратэст: фільм «Чарнобыльскія дзёньнікі» эксплюатуе трагедыю, піша Рэната Франка на старонках Corriere della Sera.

Жах у горадзе жаху. Такая ідэя рэжысэра Орэна Пэлі, натхнёнага Чарнобылем пры стварэньні сцэнара «Чарнобыльскіх дзёньнікаў». І гэты выбар справакаваў дыскусію.

Сюжэт фільму даволі банальны. Шасьцёра аматараў экстрэмальнага турызму наймаюць гіда, які прывозіць іх у пакінуты людзьмі горад Прыпяць. Падчас прагулак сярод занядбаных будынкаў яны неўзабаве выяўляюць, што яны ў горадзе не адны...

«Калі гэта ўсяго толькі яшчэ адзін жорсткі і вуаерыстычны фільм, ён мне не цікавы, — заявіла ірляндка Эдзі Роўч, заснавальніца дабрачыннай арганізацыі Chernobyl Children’s Project International. — Калі я глядзела трэйлер, я хацела адвесьці позірк, Чарнобыль — ня месца для цікаўнага падглядваньня».

«І хоць гэты фільм здымаўся ў Сэрбіі і Вугоршчыне, ёсьць людзі, якім не спадабалася непасрэдная спасылка на Чарнобыль. Многія наведнікі афіцыйнай старонкі» Чарнобыльскіх дзёньнікаў" на Facebook патрабуюць ад Орэна Пэлі накіраваць частку прыбыткаў ад пракату ў дабрачынныя арганізацыі, якія аказваюць дапамогу пацярпелым ад атамнай катастрофы. Некаторыя карыстальнікі выступаюць за байкот фільму«, — піша аўтар артыкулу.

Эндру Косаў з Alcon Entertainment — кампаніі, якая будзе распаўсюджваць фільм у ЗША і некаторых іншых краінах, спрабуе прыглушыць палеміку: «Гэта popcorn-movie. Не думаю, што да гэтага фільму варта ставіцца занадта сур’ёзна, і наўрад ці зь яго дапамогай хто-небудзь хоча нажыцца на рэальнай катастрофе».

«Чарнобыльскія дзёньнікі». Трэйлер:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG