Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ працягваюць кансультацыі адносна вяртаньня амбасадараў


Краіны ЭЗ працягваюць кансультацыі адносна магчымага вяртаньня ў Менск сваіх паслоў.

Пра гэта БелаПАН паведаміла Майя Качыянчыч — прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Пры гэтым спадарыня Качыянчыч адзначыла, што пакуль ня можа назваць дакладныя даты вяртаньня эўрапейскіх дыпляматаў у Беларусь.

15 красавіка брусэльскі сайт ЕUobserver паведаміў, што паслы ЭЗ могуць вярнуцца ў Беларусь «у бліжэйшыя некалькі дзён».
XS
SM
MD
LG