Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: «Сытуацыя з рублём стане зразумелай бліжэй да сярэдзіны году»


Станіслаў Багданкевіч

Станіслаў Багданкевіч

Курс беларускага рубля адносна даляра і эўра за апошні тыдзень умацаваўся — адпаведна на 1,2% і 0,5%. Што гэта — пэўная тэндэнцыя ці толькі часовая зьява?

Станіслаў Багданкевіч, былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі, кажа, што стабілізаваць рубель дапамагаюць два фактары:

«Найперш гэта вынік таго, што ў Беларусі сёлета станоўчае сальда па зьнешнегандлёвым балянсе. Паводле папярэдніх дадзеных, амаль на мільярд даляраў прадалі тавараў болей, чым купілі.

І другі складнік — яшчэ не было плацяжоў па зьнешніх крэдытах. Вялікія крэдыты не пагашаныя ўрадам. Не пагашаныя таксама кароткатэрміновыя пазыкі камэрцыйнымі банкамі. Таму сапраўдная сытуацыя зь беларускім рублём стане больш-менш зразумелая бліжэй да сярэдзіны году».
XS
SM
MD
LG