Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартуе кампанія супраць ЧС-2014 «Не гуляйце з дыктатарам»


Кампанія пад назваю «Don’t Play with the Dictator» («Не гуляйце з дыктатарам») супраць правядзеньня хакейнага чэмпіянату сьвету 2014 году ў Менску стартуе сёньня ў Швэцыі, Нямеччыне, Нарвэгіі, Швайцарыі, Чэхіі і Славаччыне.

Сярод яе ініцыятараў — швэдзкая праваабарончая група Östgruppen.

Кіраўнік арганізацыі Марцін Угла, які напярэдадні вітаў вызваленьне палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Зьмітра Бандарэнкі, адзначае, як важна працягваць ціск на рэжым.

Паводле ягоных словаў, міжнародная супольнасьць павінна патрабаваць ад беларускіх уладаў вызваленьня ўсіх палітзьняволеных, каб ня стаць падчас перамоваў пешкай у гульні Лукашэнкі.

У гэтым сэнсе вялікую важнасьць мае кампанія «Don’t Play with the Dictator». Яе мэта — прымусіць МФХ, а таксама нацыянальныя хакейныя зьвязы перагледзець рашэньне адносна месца правядзеньня ЧС у 2014 годзе. Праводзіць першынства сьвету ў Беларусі можна толькі ў тым выпадку, калі Менск вызваліць усіх палітзьняволеных, увядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне і спыніць перасьлед іншадумцаў.

«Захаваньне прынятага МФХ у 2009 годзе рашэньня адносна чэмпіянату ў Менску будзе спрыяць легітымацыі рэжыму, які груба парушае правы і свабоды чалавека ў Беларусі», адзначаецца ў інтэрнэт-пэтыцыі, зьмешчанай на сайце кампаніі: www.minsk2014.no
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG